Марс
планета / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марс — чацвёртая па аддаленасці ад Сонца і сёмая па памерах планета Сонечнай сістэмы; маса планеты складае 10,7 % масы Зямлі. Названая ў гонар Марса — старажытнарымскага бога вайны, адпаведнага старажытнагрэчаскаму Арэсу. Часам Марс называюць «чырвонай планетай» з-за чырванаватага адцення паверхні, якое надаюць ёй аксідам жалезаberu.
Марс | ||||
---|---|---|---|---|
Арбітальныя характарыстыкі | ||||
Перыгелій |
2,06655×108 км[1][2] 1,381 а. а.[1] |
|||
Афелій |
2,49232×108 км[1][2] 1,666 а. а.[1] |
|||
Вялікая паўвось (a) |
2,2794382×108 км[1][2] 1,523662 а. а.[1] 1,524 зямной[1] |
|||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,0933941[1][2] | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння |
(працягласць года) 686,98 зямных сутак 1,8808476 зямных гадоў[1][2] |
|||
Сінадычны перыяд абарачэння | 779,94 зямных сутак[2] | |||
Арбітальная скорасць (v) |
24,13 км/с (сяр.)[2] 24,077 км/с[1] |
|||
Нахіл (i) |
1,85061° (адносна плоскасці экліптыкі)[2] |
|||
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 49,57854° | |||
Аргумент перыцэнтра (ω) | 286,46230° | |||
Спадарожнікі | 2 (Фобас і Дэймас) | |||
Фізічныя характарыстыкі | ||||
Сплюшчанасць | 0,00589 (1,76 зямнога) | |||
Экватарыяльны радыус | 3396,2 км[3][4] | |||
Палярны радыус | 3376,2 км[3][4] 0,531 зямнога | |||
Сярэдні радыус |
3389,5 км[1][2] 0,5320 зямнога |
|||
Плошча паверхні (S) | 144 371 391 км² (0,283 зямной)[1] | |||
Аб'ём (V) |
1,6318 ×1011 км³[1][2] 0,151 зямных |
|||
Маса (m) |
6,4185×1023 кг 0,107 зямных |
|||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) |
3933 кг/м³[1][2] 0,714 зямной |
|||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) |
3,711 м/с² 0,378 g[1] |
|||
Другая касмічная скорасць (v2) | 5,027 км/с | |||
Экватарыяльная скорасць вярчэння | 868,22 км/ч | |||
Перыяд вярчэння (T) |
24 гадзіны 37 хвілін 22,663 секунды[1] (24,6229 г) — сідэрычны перыяд вярчэння, 24 гадзіны 39 хвілін 35,244 секунды (24,6597 г) — працягласць сярэдніх сонечных сутак.[5] |
|||
Нахіл восі | 25,1919°[5] | |||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) | 317,681°[2] | |||
Схіленне паўночнага полюса (δ) | 52,887°[2] | |||
Альбеда |
0,250 (Бонд)[2] 0,150 (геам.альбеда) 0,170[2] |
|||
Тэмпература | ||||
|
||||
па ўсёй планеце |
|
|||
|
||||
Атмасфера[2] | ||||
Атмасферны ціск | 0,4-0,87 кПа (4×10-3-8,7×10-3 атм) | |||
95,32 % Вугл. газ 2,7 % Азот |
Марс — планета зямной групы з разрэджанай атмасферай (ціск ля паверхні ў 160 разоў меншы за зямны). Асаблівасцямі паверхневага рэльефу Марса можна лічыць ударныя кратары, падобныя на месяцавыя, а таксама вулканы, даліны, пустыні і палярныя ледавіковыя шапкі, падобныя да зямных.
У Марса ёсць два натуральныя спадарожнікі — Фобас і Дэймас (у перакладзе са старажытнагрэчаскай — «страх» і «жах», імёны двух сыноў Арэса, якія суправаджалі яго ў баі). Яны адносна малыя (Фобас — 26,8 × 22,4 × 18,4 км, Дэймас — 15 × 12,2 × 10,4 км)[6][7] і маюць няправільную форму.
Пачынаючы з 1960-х гадоў непасрэдным даследаваннем Марса з дапамогай АМС займаліся СССР (праграмы «Марсberu» і «Фобас»), ЗША (праграмы «Марынерbeen», «Вікінг», «Mars Global Surveyorbeen» і іншыя) і Еўрапейскае касмічнае агенцтва (праграма «Марс-экспрэсbeen»).