Мар-Чыкіта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мар-Чыкі́та (ісп.: Mar Chiquita — «маленькае мора») — буйное бяссцёкавае салёнае возера, размешчанае ў паўночна-заходняй частцы Пампы аргенцінскай правінцыі Кордава. З’яўляецца найбуйнейшым натуральным салёным возерам у Аргенціне.
Мар-Чыкіта | |
---|---|
ісп.: Mar Chiquita | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 71 м |
Даўжыня |
|
Плошча | ад 2000 да 6000 км² |
Аб’ём | 2,39 км³ |
Найбольшая глыбіня | 19 м |
Сярэдняя глыбіня | 3—4 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | салёнае |
Салёнасць | 175 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 37 570 км² |
Упадаюць | Рыа-Дульсэ, Рыа-Саладзілья |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Пампасы, Кордава, Аргенціна |
Краіна | Аргенціна |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера займае паўднёвую частку западзіны памерам 80 (поўнач-поўдзень) на 45 (захад-усход) км. Паколькі глыбіня возера невялікая (каля 10 м), яго плошча моцна вагаецца ад 2 да 4,5 тыс. км², што адпавядае вышыні над узроўнем мора 66—69 м.
У асноўным Мар-Чыкіта сілкуецца салёнымі водамі ракі Рыа-Дульсэ, якая цячэ з правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра, зліваючыся на поўначы з Рыа-Саладыльё. Тэрыторыя ў ніжнім працягу Рыа-Дульсэ і Мар-Чыкіты забалочаная і населена шматлікімі відамі жывёл, асабліва вадаплаўнымі птушкамі. З паўднёва-заходняга боку возера нерэгулярна падсілкоўваецца рэкамі Рыа-Прымера і Рыа-Сегунда, якія сцякаюць з гор Сьерас-дэ-Кордава, а таксама некалькімі ручаямі. Салёнасць возера Мар-Чыкіта моцна вагаецца — ад 250 г/л падчас нізкай вады да 40 г/л у вільготныя гады (напрыклад, у 1980-я).