Маўзалей Галы Плацыдзіі
Маўзалей у Равене / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маўзале́й Га́лы Плацы́дзіі (італ.: Mausoleo di Galla Placidia) — крыжавакупальная пабудова, размешчаная побач з базілікай Сан-Вітале ў Равене.
Хуткія факты Маўзалей Галы Плацыдзіі, Краіна ...
Маўзалей | |
Маўзалей Галы Плацыдзіі | |
---|---|
італ.: Mausoleo di Galla Placidia | |
| |
44°25′16″ пн. ш. 12°11′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Архідыяцэзія Равены-Чэрвіі[d] |
Архітэктурны стыль | раннехрысціянская архітэктура[d] і Візантыйская архітэктура |
Дата заснавання | другая чвэрць V стагоддзя |
Стан | уключаны ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны. |
Сайт | ravennamosaici.it/… (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Маўзалей датуецца прыблізна другой чвэрцю V стагоддзя і ўпрыгожаны самымі раннімі з захаваных равенскіх мазаік.[1] Хоць пабудова прыпісваецца Гале Плацыдзіі, дачцэ імператара Феадосія Вялікага, маўзалей не стаў месцам яе пахавання. У 1996 годзе маўзалей у ліку іншых раннехрысціянскіх помнікаў Равены быў уключаны ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны пад № 788.[2]