Медаль «Партызану Айчыннай вайны»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Меда́ль «Партыза́ну Айчы́ннай вайны́» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лютага 1943 года. Аўтар малюнка медаля — мастак М. І. Маскалёў, малюнак узяты з неажыццяўленнага праекту медаля «25 гадоў Савецкай Арміі».
Хуткія факты Медаль «Партызану Айчыннай вайны», I ступені ...
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | партызанам, начальніцкаму саставу партызанскіх атрадаў і арганізатарам партызанскага руху | ||
Дата заснавання | 2 лютага 1943 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць |
1-я ступень — 56 883 2-я ступень — 70 992 |
||
Характарыстыкі | |||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | «За доблесную працу (За воінскую доблесць). У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Медалём «Партызану Айчыннай вайны» ўзнагароджваліся партызаны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за «асаблівыя заслугі ў справе арганізацыі партызанскага руху, за адвагу, геройства і выдатныя поспехі ў партызанскай барацьбе за Савецкую Радзіму ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў».