Менінгіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Менінгіт (тэрмін складаецца з стар.-грэч.: μῆνιγξ — «мазгавая абалонка» і суфікса лац.: -itis — які пазначае запаленчы працэс) — запаленне мазгавой абалонкі (ахоўнай мембраны галаўнога і спіннога мозгу) праз заражэнне вірусам або бактэрыяй (менінгакок[3]). Уяўляе смяротную небяспеку праз блізкасць запалення да галаўнога і спіннога мозгу.