Мерчыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́рчыцкі сельсавет — сельскі савет у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Мерчыцы (да 1954 года — вёска Масявічы).
Мерчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Мерчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 416 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Масявіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Лагішынскага раёна. 9 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Парэцкага сельсавета пералічана вёска Цвярдоўка[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Мерчыцкі сельсавет[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 661 чалавек[4], з іх 97,9 % — беларусы, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 416 чалавек[6];