Месапатамская кампанія
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Месапатамская кампанія (англ.: Mesopotamian campaign, турэцк.: Irak Cephesi; 6 лістапада 1914 — 31 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Месапатаміі (сучасны Ірак) паміж войскамі Брытанскай імперыі (галоўным чынам індыйскімі) і арміяй Асманскай імперыі.
Месапатамская кампанія | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 6 лістапада 1914 — 31 кастрычніка 1918 | ||
Месца | Месапатамія (сучасны Ірак) | ||
Вынік |
Перамога Брытанскай імперыі Сеўрскі мірны дагавор |
||
Змены |
Падзел Асманскай імперыі Месапатамія становіцца брытанскай мандатнай тэрыторыяй |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанскае камандаванне спадзявалася абараніць нафтавыя радовішчы Блізкага Усходу і захапіць асманскую Месапатамію. Турэцкае камандаванне не планавала актыўных дзеянняў у даным рэгіёне, аднак пасля пачатку актыўнага брытанскага наступу было вымушана сфарміраваць 6-ю армію для баявых дзеянняў у Месапатаміі.
У 1916 годзе туркам атрымалася атачыць і паланіць групоўку брытанскіх войскаў у Эль-Куце, пасля чаго англічанам прыйшлося адмовіцца ад актыўных дзеянняў. Аднак у 1917 годзе брытанцы здолелі захапіць Багдад, а да канца 1918 года пад іх кантролем апынулася амаль уся тэрыторыя асманскай Месапатаміі. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудроскага перамір'я[10].
Пасля вайны Месапатамія стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.