Месячнае зацьменне 27 ліпеня 2018 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́сячнае зацьме́нне 27 лі́пеня 2018 го́да — поўнае месячнае зацьменне, першае цэнтральнае зацьменне Месяца з 15 чэрвеня 2011 года. Месяц прайшоў праз цэнтр зямнога ценю. Максімальная фаза зацьмення наступіла а 20:21:44 UTC (23:21:44 беларускага часу).
Поўнае месяцавае зацьменне 27 ліпеня 2018 года | |
---|---|
Экліптыка на поўначы | |
Цыкл сараса |
129 (38 з 71) |
Гама | +0,1168 |
Працягласць (гадзіна: хвіліна: секунда) | |
Поўнае | 1:42:57 |
Частковае | 3:54:32 |
Паўценявое | 6:13:48 |
Кантакты (UTC) | |
P1 (першы кантакт Месяца з паўценем) | 17:14:49 |
U1 (першы кантакт Месяца з ценем) | 18:24:27 |
U2 (другі кантакт Месяца з ценем — поўнае ўваходжанне ў цень) |
19:30:15 |
Найбольшая фаза | 20:21:44 |
U3 (трэці кантакт Месяца з ценем — пачатак выхаду з ценю) |
21:13:12 |
U4 (чацвёрты кантакт Месяца з ценем — канец выхаду з ценю) |
22:19:00 |
P4 (выхад Месяца з паўценю) | 23:28:37 |
У момант зацьмення Месяц знаходзіўся побач са злучэннем з Марсам, прычым на гэты час прыпала вялікае процістаянне (перыгелійная апазіцыя) Марса, даволі рэдкая падзея, якая паўтараецца з перыядычнасцю 15—17 гадоў. Супадзенне настолькі працяглага поўнага месячнага зацьмення з вялікім процістаяннем Марса адбываецца аж раз на 25 тысяч гадоў[1].
Паколькі зацьменне з’яўляецца цэнтральным і, апроч таго, адбылося ля апагею арбіты Месяца, дзе ён рухаецца па нябеснай сферы найбольш марудна, яно стала самым доўгім поўным месячным зацьменнем у XXI стагоддзі[2]. Агульная працягласць поўнай фазы складла каля 103 хвілін[2][3], што ўсяго на 5 хвілін менш за максімальную тэарэтычна магчымую працягласць.
Гэта зацьменне стала другім поўным месячнвым зацьменнем у 2018 годзе, пасля зацьмення, што адбылося 31 студзеня. Наступнае месяцавае зацьменне адбудзецца 21 студзеня 2019 года.