Механіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Механіка (грэч. μηχανική — машына, прыстасаванне) — навука пра механічны рух матэрыяльных цел і ўзаемадзеянні, што пры гэтым адбываюцца паміж імі.[1]
Гэта раздзел фізікі, што вывучае заканамернасці механічнага руху і прычыны, што яго выклікаюць. Разглядае рухі матэрыяльных пунктаў, іх дыскрэтных сістэм і суцэльных асяроддзяў.