Мовы Канады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мовы Кана́ды — сукупнасць моў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасць уключае ў сябе вялікую колькасць моў карэннага насельніцтва (першыя нацыі), моў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзніклых у краіне дыялектаў.
Паводле перапісу 2011 года, англійская і французская мовы з'яўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна[1]. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжывання французскай мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць англійскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па французскай мове[2]. Збольшага гэта абумоўлена вывучэннем франкамоўнымі канадцамі англійскай мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта англійскай. Устойлівая тэндэнцыя да зніжэння выкарыстання французскай мовы прывяла да прыняцця Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 годзе, ён вінен забяспечыць карыстанне французскай мовай і захаванне культуры французскіх канадцаў, якія гістарычна зрабілі вялікі ўнёсак у культурнае развіццё Канады.
Згодна з Канстытуцыяй Канады, федэральны ўрад выкарыстоўвае англійскую і французскую мовы як афіцыйныя мовы ў дачыненні да ўсіх дзяржаўных паслуг (у тым ліку і судоў), федэральнае заканадаўства таксама дзвюхмоўнае.
Правінцыя Нью-Брансуік — адзіная правінцыя Канады, у якой англійская і французская маюць афіцыйны статус у роўнай ступені (замацавана Канстытуцыяй). У правінцыі Квебек афіцыйнай мовай з'яўляецца французская[3], але Канстытуцыя мае патрабаванне, каб усё заканадаўства ў гэтай правінцыі прымалася на французскай і англійскай мовах, а судовы разгляд мог праводзіцца на любой мове. Падобныя Канстытуцыйныя гарантыі дзейнічаюць і ў правінцыі Манітоба.
Жыхары Канады лічаць, што зносіны між дзвюма мовамі з'яўляюцца цэнтральнымі альбо вызначальнымі аспектамі канадскай самасвядомасці. Паводле канадскага камісара па афіцыйных мовах (федэральны ўрадавы чыноўнік, якому даручана сачыць за дзвюма мовамі), мова з'яўляецца адным з найгалоўных прычын самавызначэння канадскага грамадства[4].
Для аказання дапамогі ў сферы маніторынгу за станам дзвюх афіцыйных моў, у часы перапісу насельніцтва ў Канадзе былі сабраны звесткі аб некалькіх дэмалінгвістычных фактарах, не згаданых у перапісах насельніцтва большасці іншых краін: у тым ліку хатняя мова, родная мова, першая афіцыйная мова, мова працы.
Разам з тым, у Канадзе 4,7 млн чалавек (14,2% насельніцтва) паведамілі, што размаўляюць на іншай (г. зн. не французскай і не англійскай) мове, 1,9 млн чалавек (5,8% насельніцтва) паведамілі, што размаўляюць на іншай мове ў якасці другой на рэгулярнай аснове. Наогул, 20,0% насельніцтва Канады паведамілі, што дома размаўляюць іншай мовай. Для прыкладна 6,4 млн чалавек іншая мова з'яўлялася мовай імігрантаў, на якой размаўляюць часцей за ўсё дома; асобна або разам з англійскай ці французскай размаўляюць 213 тыс чалавек, іншыя мовы з'яўляліся абарыгеннымі мовамі. Колькасць людзей, якія паведамілі пра мовы жэстаў як пра мовы хатніх зносін, складала прыкладна 25 тыс чалавек (15 тыс — часцей за ўсё, 9,8 тыс на рэгулярнай аснове)[6].
Канада таксама з'яўляецца родным рэгіёнам для шматлікіх аўтахтонных моў (мовы карэнных народаў). Агулам працэнтная дзеля асоб, якія размаўляюць на іх, складае менш за адзін працэнт ад насельніцтва. Каля 0,6% канадцаў (~ 200,7 тыс чалавек) пазначылі адну з абарыгенных моў у якасці роднай[7].