Мсціслаў Леапольдавіч Растраповіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мсціслаў Леапольдавіч Растраповіч (27 сакавіка 1927, Баку — 27 красавіка 2007, Масква) — рускі савецкі віяланчэліст, дырыжор, педагог. Прафесар (1960). Народны артыст СССР (1966). Ганаровы член Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1961), Нацыянальнай акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1971), Французскай акадэміі прасторавых мастацтваў і інш.
Мсціслаў Леапольдавіч Растраповіч | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1927(1927-03-27)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 2007(2007-04-27)[3][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Leopold Rostropovich[d] |
Жонка | Галіна Паўлаўна Вішнеўская |
Дзеці | Elena Rostropovich[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Дзмітрый Дзмітрыевіч Шастаковіч і Вісарыён Якаўлевіч Шабалін[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музычны педагог, віяланчэліст, піяніст |
Інструменты | віяланчэль |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Sonia Wieder-Atherton[d], Jacqueline du Pré[d], Aleksandr Titov[d] і Philippe Muller[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Імператарская прэмія (1993) прэмія Леоні Сонінг[d] (1981) залаты медаль Каралеўскага філарманічнага таварыства[d] (1970) прэмія Вольфа ў мастацтве (2004) прэмія Эрнста фон Сіменса[d] (1976) ганаровае грамадзянства[d] (1993) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З сям’і музыкантаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі ў С. Казалупава, класу кампазіцыі ў В. Шабаліна, класу інструментоўкі ў Дз. Шастаковіча.
У 1970-я трапіў у палітычную апалу. Быў вымушаны пакінуць СССР разам з жонкай, опернай спявачкай Галінай Вішнеўскай, і дзвюма дочкамі. Пазней сужэнцы былі пазбаўлены савецкага грамадзянства «за сістэматычныя ўчынкі, што падрываюць прэстыж савецкай дзяржавы» (1978). Рэабілітаваны ўказам Міхаіла Гарбачова (1990).
У 1989 г. выконваў творы Баха на руінах раскіданай Берлінскай сцяны. У 1991 г. удзельнічаў у масавых выступленнях супраць ГКЧП.