Мсціслаў Уладзіміравіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мсціслаў Уладзіміравіч, у хрышчэнні Канстанцін, вядомы з мянушкамі Храбры і Удалы[1] (каля 983 — 1036, Чарнігаў) — князь тмутараканскі.
Мсціслаў Уладзіміравіч Храбры | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Глеб Святаславіч | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Святаслаў II Яраславіч | ||||||
Нараджэнне | 983 | ||||||
Смерць |
1036 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Уладзімір Святаславіч | ||||||
Маці | Рагнеда Рагвалодаўна | ||||||
Жонка | María[d] | ||||||
Дзеці | Яўстафій Мсціславіч[d] | ||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча.
У 1016 годзе вёў барацьбу з хазарамі і дапамог грэкам авалодаць Таўрыдай. У 1022 годзе аб’явіў вайну касогам, якая скончылася шчаслівым для Мсціслава паядынкам з касожскім князем Радзедзем. У 1023 годзе сабраў падуладных касогаў і хазараў і пайшоў на Кіеў, калі там не было Яраслава, але кіяўляне не прынялі Мсціслава. Каля Ліствена, на берагах ракі Руды, адбылася бітва з войскамі Яраслава, у якой Мсціслаў перамог. Аднак Мсціслаў саступіў кіеўскае княжанне Яраславу, узамен на ўсходнюю ад Дняпра частку тагачаснай Русі. У 1031 годзе дапамог Яраславу захапіць Чэрвенскія гарады.
Памёр у 1036 годзе, паводле іншых звестках — у 1034 годзе. Па словах летапісу, Мсціслаў ніколі не быў пераможаны, быў міласцівы да народа, любіў дружыну і вызначыўся рэлігійнасцю. Мсціслава таксама завуць першым северскім князем, бо яму належаў Чарнігаў і ўся зямля севяранаў, якая была цэнтральнай у яго вялікіх уладаннях.
Адзіны сын Яўстафій памёр у 1033 годзе.