Мунду
горад у Чадзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мунду (фр.: Moundou) — другі па велічыні горад у Чадзе, адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Заходні Лагон. Насельніцтва па дадзеных на 2008 год складае 142462 чалавека. Размешчаны на беразе ракі Лагон, прыкладна ў 480 км на поўдзень ад сталіцы Чада Нджамены, на вышыні 413 м над узроўнем мора. Асноўны горад народнасці нгамбаі. Мунду з’яўляецца прамысловым цэнтрам, дзе развіта піваварства, баваўняна-папяровая прамысловасць і нафтавая індустрыя. Дзейнічае аэрапорт з асфальтаванай узлётна-пасадачнай паласой.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||
Закрыць