Мяце́ж Глі́нскіх — выступленне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхаіла Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжання Аляксандра Ягелончыка[1]. Непасрэднай прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленне ад пасад Міхаіла Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, распаўсюджаных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Пасля няўдачы мірнага вырашэння справы ў судзе Глінскі і яго прыхільнікі, якімі пераважна былі члены клана Глінскіх, паднялі мяцеж. Праз некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым змяніўшы сутнасць выступлення, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеянняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна з мірным дагаворам, Глінскія і іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасцю, але іх уладанні былі канфіскаваныя.
Хуткія факты Мяцеж Глінскіх, Дата ...
Мяцеж Глінскіх |
---|
Гістарычная карта працы Віктара Цемушава |
Дата |
люты-верасень 1508 года |
Месца |
Раён Турава, Мазыра, Кіева, Слуцку, Мінску, Крычава, Оршы |
Прычына |
Барацьба за ўладу паміж групоўкамі шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім, асабістыя амбіцыі Міхаіла Глінскага |
Вынік |
Пераход Глінскіх на маскоўскую службу з маёмасцю, але без зямель |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
Каля 2 тыс. коннікаў
| Каля 15-16 тыс. воінаў у канцы мяцяжу
|
|
Агульныя страты |
|
|
Закрыць