Мёд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мёд (ад прота-індаеўрапейскага *mizdʰos, адно са значэнняў — узнагарода) — адзін з асноўных прадуктаў пчалярства, салодкае і вязкае рэчыва, якое вырабляюць меданосныя пчолы і некаторыя іншыя жывёлы з нектару кветак, а таксама іншых салодкіх сокаў расліннага і жывёльнага паходжання (падзевы мёд).
Мёд | |
---|---|
Матэрыял | нектар |
Метад вырабу | пчалярства і збіральніцтва |
Натуральны прадукт выраблены з | A. mellifera і Apis[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мёд утрымлівае 13-20 % вады, 75-80 % вугляводаў (глюкоза, фруктоза, сахароза), нязначную колькасць вітамінаў[1] В1, В2, В6, Е, К, С, правітамін А-каратын, воліевую кіслату.
Мёд можа быць монафлерным (з нектару адной расліны) ці поліфлерным.
У мёду багатая харчовая і лячэбная каштоўнасць.
Мёд, які быў сабраны пчалярамі, мае назоў таго тыпу меданосных пчол, якія яго вырабілі. Мёд ад розных пчол і вусякоў мае вельмі адрозныя ўласцівасці. Меданосныя пчолы фарміруюць мёд з нектару дзякуючы працэсу зрыгвання і захоўваюць яго ў якасці асноўнай крыніцы ежы ў васковых сотах у вуллі. Пчаляры практыкуюць заахвочванне перавытворчасці мёду, каб лішак можа быць узяць з калоніі.
Мёд атрымлівае сваю слодыч ад монасахарыдаў фруктозы і глюкозы, а таксама мае прыкладна такую ж адносную слодыч як і цукар-пясок[2]. Мёд валодае прывабнымі хімічнымі ўласцівасцямі для выпечкі, а таксама асаблівы водар і смак, дзякуючы якому некаторыя людзі аддаюць перавагу менавіта яму, а не цукру і іншым падсалоджвальным рэчывам[3]. Большасць мікраарганізмаў не растуць у мёдзе з-за ягонай нізкай актыўнасці вады[4]. Аднак, мёд часам змяшчае спячыя эндаспоры бактэрыі Clostridium botulinum, якая можа быць небяспечна для немаўлят, бо эндаспоры могуць трансфарміравацца ў вырабляючую таксін бактэрыю ў несфармаваным кішачным тракце дзіцяці, што прыводзіць да хваробы і нават смерці[5].
Мёд мае доўгую гісторыю спажывання чалавекам, і выкарыстоўваецца ў розных прадуктах харчавання і напояў, цукру і араматызатараў. Промысел развядзення пчолаў і збору мёду называецца пчалярствам, але раней выкарыстоўвалася бортніцтвам. Ён таксама гуляе важную ролю ў рэлігіі і сімвалізму. Смак мёду адрозніваецца ў залежнасці ад крыніцы нектару, а таксама маюцца розныя ягоныя віды і гатункі. Мёд таксама выкарыстоўваецца ў розных лекавых традыцыях для лячэння хвароб. Вывучэнне пылка і спораў у сырым мёдзе дазваляе вызначыць крыніцу кветкавага мёду, гэтая тэхніка мае назоў мелісапаліналогія[6]. З-за таго, што пчолы могуць пераносіць электрастатычны зарад і могуць прыцягнуць іншыя часцінкі, гэтая ж тэхніка можа быць выкарыстана ў галіне экалагічных даследаванняў радыеактыўных часцінак, пылу альбо іншых часцінак забруджвання[7].