Мікалай Гаўрылавіч Шмацько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Гаўрылавіч Шмацько (нар. 1943, Данецкая вобласць, УССР) — украінскі скульптар і мастак.
Мікалай Гаўрылавіч Шмацько | |
---|---|
укр.: Микола Гаврилович Шматько | |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1943(1943-08-17) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 2020(2020-09-15)[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР → Украіна |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Узнагароды | |
Сайт | kingofmarble-shmatko.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар больш за 750 помнікаў (барэльефы, гарэльефы, скульптуры) і каля 500 карцін. Аўтарская калекцыя, якая экспануецца ў галерэі «Шмацько і сыны», налічвае больш за 70 скульптур з уральскага і італьянскага мармуру і каля 300 карцін (жывапіс, графіка) У 2000 г. прызначаны на пасаду прафесара кафедры мастацкай творчасці і мастацтваў Маскоўскага інстытута сусветных цывілізацый.
У 2004 г. М. Г. Шмацько было даручана стварыць мармуровую скульптуру Багародзіцы для Святагорскай Лаўры (Данецкая вобласць). Восенню 2004 г. адбылося адкрыццё Лаўры і ўстаноўка скульптуры Багародзіцы вышынёй 4,2 м (скульптура высечаная з 2 блокаў уральскага мармуру вагою 40 тон).
За стварэнне скульптуры Святагорскай Багародзіцы ўзнагароджаны Блажэннейшым Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны Уладзімірам ордэнам Нестара-летапісца III ступені.
Восенню 2005 г. адбылося адкрыццё адбудаванай Успенскай царквы ў сяле Келеберда Палтаўскай вобласці, дзе ўстаноўлена скульптура «Укрыжаванне Хрыста».