Міндора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міндо́ра[2] (тагальск.: Mindoro) — востраў у складзе групы астравоў Лусон Філіпінскага архіпелага (Філіпіны).
Міндора | |
---|---|
тагальск. Mindoro | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 10 571,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 585[1] м |
Насельніцтва | 1 238 573 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 117,16 чал./км² |
Размяшчэнне | |
12°56′ пн. ш. 121°05′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Філіпінскі архіпелаг |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Знаходзіцца на поўдзень ад вострава Лусон і аддзелены ад яго пралівам Вердэ. Ад суседніх астравоў аддзелены пралівамі Таблас і Міндора. Плошча вострава складае 9800[2][3] (9735[4], 10571,8[1]) км². Даўжыня берагавой лініі 618,8[1] км. Рэльеф пераважна горны, каля берагоў узгорыстыя раўніны. Вышыні да 2585[1] м (гара Алькон, 2582 м[5]). Клімат субтрапічны, мусонны. Растуць вільготныя субтрапічныя лясы, уздоўж узбярэжжа месцамі мангры.
Адміністрацыйна востраў дзеліцца на Заходні Міндора і Усходні Міндора. Буйнейшыя гарады — Калапан, Мамбураа. Насельніцтва займаецца вырошчваннем какосавых пальмаў, рысу, цукровага трыснягу, рыбалоўствам. Развіты турызм.
На востраве знаходзіцца нацыянальны парк Маўнт-Ігліт — Бако (англ.: Mt. Iglit-Baco National Park[6]).