Міхаіл Васільевіч Аляксееў
рускі военачальнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Васі́льевіч Аляксе́еў (руск.: Михаил Васильевич Алексеев; 3 (15) лістапада 1853 года, горад Вязьма, Расійская імперыя — 25 верасня (8 кастрычніка) 1918 года, Екацерынадар) — рускі военачальнік. Удзельнік руска-турэцкай (1877—1878 гадоў) і руска-японскай (1904—1905 гадоў) войнаў, у гады Першай сусветнай вайны — начальнік штаба войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, галоўнакамандуючы арміямі Паўночна-Заходняга фронту, начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага (з жніўня 1915 года). Генеральнага штаба генерал ад інфантэрыі (24 верасня 1914 года), генерал-ад'ютант (10 красавіка 1916 года).
Міхаіл Васільевіч Аляксееў | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Михаил Васильевич Алексеев | ||||||||||
Дата нараджэння | 3 (15) лістапада 1857 | |||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||
Дата смерці | 8 кастрычніка 1918(1918-10-08) (60 гадоў) | |||||||||
Месца смерці | ||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||
Альма-матар | ||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||
Прыналежнасць |
Расійская імперыя Белы рух |
|||||||||
Род войскаў | інфантэрыя | |||||||||
Гады службы | 1873—1918 | |||||||||
Званне | ||||||||||
Камандаваў |
13-ы армейскі корпус Паўночна-Заходні фронт Заходні фронт Добраахвотніцкая армія |
|||||||||
Бітвы/войны | Руска-турэцкая вайна, 1877—1878, Руска-японская вайна, Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна | |||||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||||||
Аўтограф | ||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас Лютаўскай рэвалюцыі (1917) выступіў за адрачэнне Мікалая II ад пасады і сваімі дзеяннямі спрыяў прыняццю імператарам гэтага рашэння.
Актыўны ўдзельнік Белага руху ў гады Грамадзянскай вайны ў Расіі, адзін са стваральнікаў і Вярхоўны кіраўнік Добраахвотніцкай арміі.