Міхаіл VIII Палеалог
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл VIII Палеало́г (грэч. Μιχαήλ Η΄ Παλαιολόγος) (1224/1225 — 11 снежня 1282) — візантыйскі імператар з 1261 года (як нікейскі імператар — з 1259), заснавальнік дынастыі Палеалогаў.
Міхаіл VIII Палеалог | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Μιχαήλ Η΄ Παλαιολόγος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Іаан IV | ||||||
Папярэднік | Феадор II | ||||||
Пераемнік | — | ||||||
У 1261 годзе Нікейская імперыя заваявала Лацінскую. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | — | ||||||
Пераемнік | Андронік II | ||||||
Нараджэнне |
1224 |
||||||
Смерць |
11 снежня 1282 |
||||||
Род | Палеалогі | ||||||
Бацька | Андронік Камнін Палеалог[d] | ||||||
Маці | Феадора Ангеліна Палеалагіня[d] | ||||||
Жонка | Феадора Дукіна Ватаца[d][1] | ||||||
Дзеці | Мануіл Палеалог[d], Андронік II Палеалог, Канстанцін Палеалог[d], Ірына Палеалагіня[d], Ганна Палеалагіня[d], Еўдакія Палеалагіня[d], Феадора Палеалагіня[d], Еўфразіна Палеалагіня[d] і Марыя Дэспіна Мангольская[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачаў свой шлях да трона як рэгент пры спадчынніку нікейскага імператара Феадора II Ласкарыда — малалетнім Іаане IV, якога ён асляпіў 25 снежня 1261 года, што рабіла немагчымым узыходжанне Іаана IV на прастол. Адваяваў у крыжакоў Канстанцінопаль, захоплены імі падчас Чацвёртага крыжовага паходу, і адрадзіў Візантыйскую імперыю.
У той жа час, Міхаіл заклаў аснову для далейшага аслаблення сваёй краіны. Знайшоўшы апору ў арыстакратыі, ён адвярнуўся ад простага народа, што ў далейшым вылілася ў дзве грамадзянскія вайны. Акрамя гэтага, імператар перастаў падтрымліваць мясцовы гандаль і рамяство, што дазволіла італьянскім гандлёвым рэспублікам умацаваць свае пазіцыі ў краіне.