Насельніцтва Ісландыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агульнае насельніцтва Ісландыі складае каля 340 тыс. чалавек (2017). Гэта апошняе месца сярод краін Еўропы, калі не ўлічваць «карлікаў», ды нават Люксембург мае ў паўтара разы большае за Ісландыю насельніцтва. Аддаленасць Ісландыі ад мацерыка ўскладняла засяленне вострава. Сённяшняя Ісландыя — маланаселеная краіна з этнічна аднародным насельніцтвам. Дзякуючы багатай вуснай і пісьмовай традыцыі шмат сямей можа назваць сваіх продкаў у многіх пакаленнях. Добра захоўваюцца многія старажытныя традыцыі. Закон № 54 ад 27 чэрвеня 1925 г. забараняе грамадзянам Ісландыі мець прозвішчы. Да нашых дзён ісландцы афіцыйна карыстаюцца толькі асабістымі імёнамі і імёнамі па бацьку.