Насельніцтва КНДР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Па колькасці насельніцтва (25 млн чал.) КНДР удвая меншая за Рэспубліку Карэю. У аб’яднанай Карэі пражывала б каля 72 млн чалавек. Выключна монаэтнічная краіна. Дзяржаўная мова карэйская. Большасць насельніцтва атэісты, папулярныя будызм, нацыянальная рэлігія чхандагё, хрысціянства. Дзве траціны насельніцтва жыве ў гарадах, найбуйнейшыя з якіх — Пхеньян, Хамхын, Чханджын.