Нацыянальная бібліятэка Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная бібліятэка (фр. Bibliothèque Nationale або BNF) — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў свеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Гістарычна размяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё (адразу за Пале-Раяль) у ансамблі будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі - Кабінет медалёў і манускрыпты. Асноўнае бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., з іх 2500 чал. — поўны дзень.
Нацыянальная бібліятэка Францыі | |
---|---|
фр.: Bibliothèque nationale de France[1] | |
| |
Краіна | |
Адрас | Францыя, Парыж |
Заснавана | 1537 |
Філіялы | BnF-Partnerships[d], Q3044752?, Maps and Plans Department of the BnF[d], Bibliothèque de l'Arsenal[d], Prints and Photographs Department of the Bibliothèque nationale de France[d], Manuscript department of the Bibliothèque nationale de France[d], Кабінет медалёў, Music Department of the National Library of France[d], Département Philosophie, histoire, sciences de l'homme de la Bibliothèque nationale de France[d], Q89478697?, Département Littérature et art Paris[d] і Q65965621? |
Код ISIL | FR-751131015 і FR-759999999 |
Фонд | |
Аб'ём фонду | 31 млн адзінак[2] (14 млн кніг[3]) |
Доступ і карыстанне | |
Абслугоўванне | |
Колькасць чытачоў | 1,3 млн у год[6] |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | €254 млн[7] |
Дырэктар | Kévin Riffault[d][8] |
Супрацоўнікі | 2 651[9] |
Вэб-сайт | bnf.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спіс будынкаў, якія належаць НБФ, у Парыжы і правінцыі:
- сховішча манускрыптаў і старадаўніх кніг у будынку Рышэльё/Лувуа (site Richelieu/Louvois) у 2-ай акрузе змяшчае 12000000 малюнкаў і гравюр, 890 тыс. карт і планаў, 530 тыс. манет;
- галоўнае сховішча ў новым ансамблі будынкаў Тальбіяк або Франсуа-Мітэран (site François-Mitterrand (Tolbiac)) у 13-й акрузе;
- Арсенал (site de l'Arsenal) у 4-й акрузе;
- Бібліятэка-музей Оперы Гарнье (Bibliothèque-musée de l'Opéra) у 9-й акрузе;
- на Страсбургскім бульвары (site du boulevard de Strasbourg) у 10-й акрузе;
- дом Жана Вілара (Jean Vilar) у Авіньёне;
- тэхнічная частка ў Бюсі-Сен-Жорж (Bussy-Saint-Georges);
- тэхнічная частка ў Сабле-сюр-Сарта (Sablé-sur-Sarthe).