Неба
прастора над Зямлёй або паверхняй любога іншага астранамічнага аб’екта / From Wikipedia, the free encyclopedia
Неба — прастора над Зямлёй або паверхняй любога іншага астранамічнага аб'екта. У цэлым, небам звычайна называюць панараму, якая адкрываецца пры назіранні з паверхні Зямлі (або іншага астранамічнага аб'екта) у кірунку космасу.
Неба над Зямлёй па-рознаму афарбавана ў розныя перыяды сутак. Днём бясхмарнае неба мае блакітны колер, цёмны над галавой, больш светлы над гарызонтам. Афарбоўка неба абумоўлена рэлееўскім рассейваннем святла на флуктуацыях шчыльнасці паветра. Раніцай і да вечара вобласці над гарызонтам афарбаваны ў ружова-чырвоны колер. Ноччу неба чорнае. На працягу ночы, а часам і днём у бясхмарным небе бачны зямны спадарожнік Месяц і зоркі.
У воблачнае надвор'е неба зацягваюць аблокі. У небе можна назіраць іншыя аптычныя з'явы: вясёлкі, палярнае ззянне, маланкі, пасмы дажджу і г.д. Зорнае неба — сукупнасць свяціл, бачных ноччу на небасхіле.