Ніколь Шэрзінгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніколь Праскоўя Элікалані Віліентэ Шэрзінгер (англ.: Nicole Prescovia Elikolani Valiente Scherzinger; нар. 29 чэрвеня 1978, Ганалулу, Гаваі, ЗША) ― амерыканская, спявачка, аўтар песень, танцоўшчыца, музычны прадзюсар, мадэль і актрыса. Шэрзінгер вядома як салістка гурта «The Pussycat Dolls». Раней Шэрзінгер была бэк-вакалісткай у канцы 1990-х гадоў рок-гурта «Days of the New» і ўдзельніцай дзявочага гурта «Eden’s Crush» на рэаліці-шоу. Пасля распаду гурта, яна далучылася да «Pussycat Dolls» і стала вядучай вакалісткай гурта падчас іх пераходу на музычную сцэну.
Ніколь Шэрзінгер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Nicole Scherzinger |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1978(1978-06-29)[1][2] (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | ЗША |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | лірычнае сапрана[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп, R&B, хіп-хоп |
Псеўданімы | Ніколь Кеа |
Калектывы | Pussycat Dolls, Eden's Crush |
Супрацоўніцтва | 50 cent, Тымбалэнд, Шон Комбс (Пі Дзідзі), Керы Хілсан, T.I., Will.i.am, Шон Гарэт, Уіл Сміт, Нэлі, Рыяна, Слэш, Энрыке Іглесіяс, Michael Jackson, Rammstein |
Лэйблы | Polydor, A&M, Interscope |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Аўтограф | |
Афіцыйны сайт Аўтограф Ніколь Шэрзінгер |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З «Pussycat Dolls», яна выпусціла два альбомы «PCD» і «Doll Domination», а таксама ўдзельнічала ў канцэртных турах[4]. Пасля сыходу з гурта ў снежні 2010 году Шэрзінгер пачала сольную кар’еру, выпусціўшы свой дэбютны студыйны альбом «Killer Love». Другі яе сінгл з альбома «Don't Hold Your Breath» дасягнуў першага месца ў чарце Вялікабрытаніі[5].