Опіум
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Опіум (значэнні).
О́піум, опій (з лац.: opium) — моцнадзейны наркотык, які атрымліваюць з высушанага на сонцы млечнага соку недаспелых макавак опіумнага маку (лац. Papaver somniferum). Змяшчае каля 20 алкалоідаў[1]. У традыцыйнай медыцыне дзякуючы высокаму ўтрыманню марфінавых алкалоідаў выкарыстоўваўся як моцны болесуцішальны сродак. Аднак ён хутка выклікаў наркатычную залежнасць і цяпер ужываецца толькі як сыравіна для атрымання медыцынскіх прэпаратаў (марфіну, кадэіну, папаверыну і іншых), а таксама для сінтэзу наркотыка гераіну.