Ордэн Працоўнай Славы (СССР)
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́рдэн Працо́ўнай Сла́вы — дзяржаўная ўзнагарода СССР, заснаваны 18 студзеня 1974 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Працы па стварэнні ордэна курыраваў сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. П. Геаргадзэ. Аўтар малюнка ордэна — мастак фабрыкі «Гознак» Ю . М. Ягораў.
Ордэн Працоўнай Славы | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 18 студзеня 1974 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 9 жніўня 1974 | ||
Апошняе | 21 снежня 1991 | ||
Колькасць |
I ступень: 952, II ступень: каля 50 000, III ступень: звыш 650 000 |
||
Характарыстыкі | |||
Памеры |
Вышыня 43 мм, шырыня - 41 мм, матэрыял - серабро |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Славы III ступені | ||
Малодшая | Медаль «За адвагу» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн Працоўнай Славы мае тры ступені, вышэйшай ступенню ордэна з’яўляецца першая ступень. Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна: спачатку трэцяй, затым другой, потым першай ступенню. Гэта адзіны з савецкіх ордэнаў, што ўручаўся за працоўную адзнаку, які меў падзел на ступені. Па свайму статуту і льготах, якія прадастаўляюцца кавалерам усіх трох ступеняў, ордэн Працоўнай Славы адпавядае баявому ордэну Славы.
Першыя ўзнагароджанні ордэнам Працоўнай Славы адбыліся 9 жніўня 1974 года, ордэнам Працоўнай Славы III ступені за датэрміновае выкананне заданняў пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў былі ўзнагароджаны:
- група рабочых завода «Азоўсталь»
- шахцёры Далёкага Усходу
- гарнякі Кузбаскай шахты «Юбілейная»
Першымі поўнымі кавалерамі ордэна Працоўнай Славы сталі 7 студзеня 1983 года 35 герояў працы. Свідроўшчыкі вытворчага аб’яднання Каспбурнафтагазпрам Азербайджанскай ССР Векіл Гаджага аглы Абасаў атрымаў ордэн Працоўнай Славы I ступені № 1.
Апошнія ўзнагароджанні ордэнам Працоўнай Славы ў гісторыі СССР адбыліся 21 снежня 1991 года:
- Валянціна Аляксандраўна Сценянкова, старшы дарожны майстар Бранскай дыстанцыі шляху — Указ Прэзідэнта СССР № VII-3115
- І. С. Вішнякоў, брыгадзір элетраслесараў-мантажнікаў СМУ № 4 Масметрабуда — Указ Прэзідэнта СССР № VII-3121
- Ю. В. Кароўкін, брыгадзір слесараў упраўлення спецыяльных работ Масметрабуда — Указ Прэзідэнта СССР № VII-3121