Павел Анатолевіч Судаплатаў
савецкі дзеяч спецслужбаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Анатолевіч Судапла́таў (руск.: Па́вел Анато́льевич Судопла́тов; 29 чэрвеня [12 ліпеня] 1907, Мелітопаль — 24 верасня 1996, Масква) — савецкі разведчык, супрацоўнік АДПУ (пазней НКУС — НКДБ), перад арыштам у 1953 годзе — генерал-лейтэнант Міністэрства ўнутраных спраў СССР.
Павел Анатолевіч Судаплатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня (12 ліпеня) 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 1996(1996-09-24)[2][3] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і Народны камісарыят унутраных спраў СССР |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | Служба знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі[d], Народны камісарыят унутраных спраў СССР і Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліквідаваў кіраўніка АУН Яўгена Канавальца, арганізаваў забойства Льва Троцкага.
У час Вялікай Айчыннай вайны, узначальваючы 4-е ўпраўленне НКУС, удзельнічаў у арганізацыі мініравання стратэгічных аб’ектаў у перыяд абароны Масквы, дыверсійнай дзейнасці супраць нацысцкіх войскаў на Каўказе, стратэгічных радыёгульняў з нямецкай разведкай. Судаплатаў непасрэдна кіраваў дзейнасцю на акупаванай нямецкімі войскамі Заходняй Украіне партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння Дзмітрыя Мядзведзева, які з’яўляўся базай для легендарнага разведчыка Мікалая Кузняцова, узначальваў аддзел, які апрацоўваў інфармацыю аб распрацоўцы атамнай бомбы ў ЗША.
У 1953 годзе быў арыштаваны, асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі, поўнасцю адбыў пакаранне і быў рэабілітаваны толькі ў 1992 годзе. Стаў шырока вядомы дзякуючы сваім мемуарам «Разведка і Крэмль», «Спецаперацыі. Лубянка і Крэмль. 1930—1950 гады».