Павуцінныя кляшчы (Tetranychidae) — сямейства кляшчоў з падатраду Prostigmata атраду Trombidiformes. Сустракаюцца ва ўсіх рэгіёнах, уключаючы Антарктыку. Больш за 1270 відаў, 95 родаў[1]. Дробныя кляшчы, даўжыня менш за 1 мм. Вачэй дзве пары, ногі складаюцца з 5 членікаў. Расліннаедныя (у тым ліку небяспечныя шкоднікі культурных раслін), вылучаюць павуцінне. Самы вядомы прадстаўнік сямейства Tetranychus urticae мае касмапалітнае распаўсюджанне[2].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Павуцінныя кляшчы |
Tetranychus urticae |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраатрад: | Eleutherengona | Надсямейства: | Tetranychoidea | Сямейства: | Павуцінныя кляшчы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Tetranychidae Donnadieu, 1875
|
Падсямействы і трыбы |
---|
Bryobinae Berlese
- Bryobini Reck
- Hystrichonychini Pritchard & Baker
- Petrobiini Reck
Tetranychinae Berlese
- Tenuipalpoidini Pritchard & Baker
- Tetranychini Reck
|
|
Закрыць