Пагарэльскі сельсавет (Асіповіцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пагарэ́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пагарэлае.
Пагарэльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Асіповіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пагарэлае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 13 лютага 2002 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Градзянкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 13 лютага 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Градзянскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Амінавічы, Буда, Градзянец, Лазовае і Пагарэлае.