Падароскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Падаро́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Падароск.
Падароскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Падароск |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 509 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нізянскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Свіслацкага раёна. 25 снежня 1962 года перададзены ў склад Ваўкавыскага раёна[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Ізабелінскага сельсавета перададзены вёскі Ельцаўшчына, Нізянкі, Нізяны і Паўлаўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1509 чалавек[4], з іх 75,5 % — беларусы, 14,6 % — палякі[5].