Памезанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Памезанія (ням.: Pomesanien, польск.: Pomezania) — гістарычная вобласць у Прусіі. Адна з абласцей (ням.: gaue), на якія была падзелена правінцыя Заходняя Прусія да рэформы Фрыдрыха Вялікага. У наш час складае частку Паморскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў Польшчы. Назва паходзіць ад прускага Pomedian са значэннем «Палессе». У XIII—XIV стст. Памезанія была падзелена на 10 абласцей.