Панамскі канал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Панамскі канал — суднаходны канал, які злучае Панамскі заліў Ціхага акіяна з Карыбскім морам і Атлантычным акіянам, размешчаны на Панамскім перашыйку на тэрыторыі дзяржавы Панама. Даўжыня — 81,6 км, у тым ліку 65,2 км па сушы і 16,4 км па дне Панамскай і Лімонскай бухт (для праходу суднаў па глыбокай вадзе).
Панамскі канал | |
---|---|
Canal de Panama | |
Гатунскія шлюзы | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 81,6 км |
Вадацёк | |
Уваход | Ціхі акіян |
Вусце | Атлантычны акіян |
Размяшчэнне | |
Карта Панамскага канала | |
Краіна | Панама |
Панамскі канал на Вікісховішчы |
Будаўніцтва Панамскага канала зрабілася адным з найбуйных і найскладаных будаўнічых праектаў, ажыццёўленых чалавецтвам. Панамскі канал аказаў неацэнны ўплыў на развіццё суднаходства і эканомікі ў цэлым у Заходнім паўшар’і і на ўсёй Зямлі, што абумовіла яго надзвычай высокае геапалітычнае значэнне. Дзякуючы Панамскаму каналу марскі шлях з Нью-Ёрка ў Сан-Францыска скараціўся з 22,5 тыс. км да 9,5 тыс. км.
Канал прапускае праз сябе судны самых розных тыпаў — ад яхт да велізарных танкераў і кантэйнеравозаў. Максімальны памер судна, якое можа прайсці па Панамскім канале, стаў фактычна стандартам у суднабудаванні, атрымаўшы назву Panamax.
Праводка суднаў праз Панамскі канал ажыццяўляецца лоцманскай службай Панамскага канала. Сярэдні час праходу судна па канале — 9 гадзін, мінімальны — 4 гадзіны 10 хвілін. Максімальная прапускная здольнасць 48 суднаў у суткі. Штогод праз канал праходзяць каля 17,5 тыс. суднаў, якія перавозяць больш 203 млн тон грузаў. Да 2002 года паслугамі канала скарысталася ўжо больш 800 тыс. суднаў.
У снежні 2010 года канал упершыню за 95 гадоў быў закрыты для праводкі суднаў з-за непагадзі і падвышэння ўзроўню вады ў выніку бесперапынных дажджоў[1].
У ліпені 2014 года быў абвешчаны даканцовы маршрут Нікарагуанскага канала, адпаведнага па шырыні і глыбіні параметрам сучасных суднаў і закліканага стаць альтэрнатывай Панамскаму[2].