Парламенцкія выбары і рэферэндум у Германіі (1936)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Безальтэрнатыўныя выбары парламента Германіі і плебісцыт аб рэмілітарызацыі Рэйнскай вобласці (ням.: Reichstagswahl und der Volksabstimmung über die Ermächtigung zur Rheinlandbesetzung) — усенароднае галасаванне ў Германіі па абранні новага складу Рэйхстагу і ўхваленню прынятага ўрадам рашэння аб увядзенні ўзброеных сіл у дэмілітарызаваную ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі вобласць Райнланд, якая знаходзіцца на мяжы з Францыяй. Адбыліся 29 сакавіка 1936 года.
Хуткія факты 29 сакавіка 1936 года, Яўка: ...
29 сакавіка 1936 года | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 99,0 % | ||
Глава партыі: | Адольф Гітлер | ||
Партыя: | НСДАП | ||
Глава партыі з: | 29 ліпеня 1921 | ||
мінулая колькасць месцаў: | 661 | ||
Месцаў атрымана: | 741 (▲80) | ||
Галасоў: | 44 462 458 (98.80 %) |
||
Змена долі галасоў: | ▲6.69 % | ||
Вынікі выбараў у Рэйхстаг (1936) |
Закрыць
Да выбараў быў дапушчаны адзіны спіс кандыдатаў ад Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі, у які былі ўключаныя па спецыяльных запрашэннях таксама і беспартыйныя кандыдаты. Дзейнасць іншых партый да моманту правядзення галасавання з’яўлялася незаконнай.