Парусіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парусіна — цяжкая шчыльная тканіна з натуральнай пражы: лён, каноплі, джут або так званая паўльняная (лён і бавоўна). У цяперашні час дапускаюць даданне сінтэтычных валокнаў.
Парусіна | |
---|---|
Матэрыял | льняная тканіна[1], бавоўна[1], aramid[d][1], Нейлон[1], jute[d][1] і polyester fibre[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парусіна з канопляў мае высокую трываласць, адштурхвае вільгаць, не псуецца ад марской вады. У эпоху паруснага флоту парусіна з’яўлялася стратэгічным таварам. Значэнне парусіны ўзмацнілася з XV стагоддзя са з’яўленнем буйных флатылій і адкрыццём марскіх шляхоў у Індыю і Амерыку. У канцы XIX стагоддзя, у сувязі з укараненнем паравога флоту, патрэба ў парусіне знізілася, да з’яўлення сінтэтычных матэрыялаў яе шырока ўжывалі для пашыву непрамакальных плашчоў, джынсаў, спецвопраткі, рэчавых мяшкоў (руск.) (бел. і чахлоў для багажу. Мода на адзенне з парусіны (штармоўкі, вятроўкі, кеды) паўстала ў 1960-я гады і да гэтага часу не страціла актуальнасці.
Грубую, шчыльную парусіну, прасякнутую вогнетрывалымі або воданепрымальнымі і супрацьгніласнымі саставамі, называюць «брызент»[2].