Патоцкія
польскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Патоцкія (польск.: Potoccy) — шляхецкі род герба «Пілява». Прозвішча ад в. Потак (руск.) (бел. у Ксёнжскім павеце Кракаўскага ваяводства.
Першы вядомы ў прадстаўнік роду — Суліслаў, кашталян сандамірскі (1247). У XV—XVI стст. Патоцкiя займалі службовыя пасады пры дварах феадалаў і ў войску, а на мяжы XVI—XVII стст. дасягнулі сенатарскай годнасці. У XVII—XVIII стст. займалі вышэйшы дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Кароне Польскай. Мелі вялізныя зямельныя ўладанні на Украіне і ў Польшчы. Карысталіся графскім тытулам, які ў XVIII ст. прызнаны ў Аўстрыі і ў XIX ст. ў Расіі.