Патрыятычная партыя (Рэч Паспалітая)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Патрыятычная партыя (польск.: Stronnictwo Patriotyczne) — палітычны рух у Рэчы Паспалітай у перыяд чатырохгадовага сейма ў 1788—1792 гадах, галоўнае дасягненне якога было прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791. Рэфарматары, накіраваныя на ўмацаванне палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай, імкнуліся ўмацаваць сваю армію і зменшыць знешні палітычны ўплыў, у прыватнасці, з боку Расійскай Імперыі. Традыцыйна лічыцца[крыніца?], што гэта была першая польская палітычная партыя, хоць яна не мела фармальнай арганізацыйнай структуры. [4] Партыя была натхнёная ідэаламі французскай рэвалюцыі, яе імя, якое з гонарам выкарыстоўвалася самімі сябрамі партыі, была данінай галандскім патрыётам[крыніца?].
Патрыятычная партыя перастала існаваць неўзабаве пасля прыняцця Канстытуцыі, калі ў вайне ў абарону Канстытуцыі таргавіцкія канфедэраты, падтрыманыя рускімі, зрынулі рэфармаваны ўрад[крыніца?]. У 1795 годзе трэцi падзел прыніў незалежнае існаванне Рэчы Паспалітай. Многія з лідараў руху эмігравалі за мяжу.