Паўвостраў Цярпення
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўвостраў Цярпе́ння[1] (руск.: Полуостров Терпения) — паўвостраў ва ўсходняй частцы вострава Сахалін, у Сахалінскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад тэрыторыі Паранайскага запаведніка.
Хуткія факты Паўвостраў Цярпення, Акваторыі ...
Паўвостраў Цярпення | |
---|---|
руск. Полуостров Терпения | |
48°54′00″ пн. ш. 144°35′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыі | заліў Цярпення, Ахоцкае мора, Ціхі акіян |
Найвышэйшы пункт | да 350 м |
Краіна | |
Рэгіён | Сахалінская вобласць |
Закрыць
Паўвостраў Цярпення ўдаецца ў Ахоцкае мора на 65 км і заканчваецца мысам Цярпення. Шырыня паўвострава складае каля 20 км, у перашыйку Лодачны — менш за 1 км. Вышыні да 350 м. З захаду абмываецца залівам Цярпення.