Паўночны Кіпр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра (турэцк.: Kuzey Kıbrıs Türk Cumhuriyeti, KKTC,) ці Паўночны Кіпр (турэцк.: Kuzey Kıbrıs) — часткова прызнаная дзяржава на поўначы вострава Кіпр.
| |||||
Гімн: «İstiklal Marşı» | |||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 15 лістапада 1983 (ад Кіпра) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | Турцыя | ||||
Афіцыйная мова | Турэцкая | ||||
Сталіца | Лефкоша[1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Лефкоша, Магоса, Гірнэ | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Ersin Tatar Ünal Üstel | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 174-я ў свеце 3.355 км² 2,7 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 294.906 чал. 86 чал./км² (116-я) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$3,9 млн $16,158 | ||||
Валюта | Турэцкая ліра | ||||
Інтэрнэт-дамен | .nc.tr | ||||
Тэлефонны код | +90 392 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Насельніцтва Паўночнага Кіпра складае каля 360 тысяч чалавек[2], якія пражываюць на плошчы 3355 км² (у тым ліку невялікі эксклаў Эренкёй / Какіна (турэцк.: Erenköy / грэч. Κόκκινα).
Сталіцай Паўночнага Кіпра лічыцца горад Лефкоша (турэцк.: Lefkoşa) (фактычна паўночная частка Нікасіі, падзеленай паміж Рэспублікай Кіпр і ТРСК).
Афіцыйная мова – турэцкая. Шырока распаўсюджана англійская мова[2].
ТРПК аддзеленая ад астатняй часткі Кіпру буфернай зонай. Лінію, якая падзяляе востраў на два сектара (так званая «Зялёная лінія» — англ.: Green Line), ахоўвае кантынгент Узброеных сіл ААН па падтрыманні міру на Кіпры (англ.: UNFICYP). «Зялёная лінія» праходзіць і праз гістарычны цэнтр астраўной сталіцы Нікасіі – турыстычную і гандлёвую вуліцу Ледра.
З 1975 года пад эгідай ААН вядуцца перамовы па аб’яднанні Кіпра, якія неаднаразова перарываліся.