Пляжны футбол на Еўрапейскіх гульнях 2019
From Wikipedia, the free encyclopedia
Турнір па пляжным футболе на Еўрапейскіх гульнях 2019 у Мінску адбываўся з 25 па 29 чэрвеня 2019 года на спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі» з удзелам васьмі мужчынскіх зборных Еўропы, па 12 гульцоў у кожнай. Гэта быў адзіны чыста мужчынскі турнір на Еўрапейскіх гульнях 2019 года.
У Мінску згулялі 8 нацыянальных зборных, у тым ліку Беларусь, Іспанія, Італія, Партугалія, Расія, Румынія, Швейцарыя і Украіна. Агульная колькасць футбалістаў — 96 чалавек.