Позен (правінцыя)
правінцыя Прусіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
По́зен, таксама часам По́знань (ням.: Posen) — правінцыя каралеўства Прусія і Вольнай дзяржавы Прусія, якая існавала з 1815 па 1920 гады. Да 1848 года мела шырокую аўтаномію ў якасці Вялікага Княства Пазнаньскага. У 1920 годзе асноўная тэрыторыя правінцый Позен і Заходняя Прусія была перададзена ў склад Польшчы, паводле ўмоў Версальскага дагавора. На рэштках абедзвюх правінцый у 1922 годзе была ўтворана новая правінцыя Позен-Заходняя Прусія.
Хуткія факты Позен Posen, Даведкавая інфармацыя ...
Позен Posen | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Даведкавая інфармацыя | ||||
Сталіца | Позен | |||
Плошча | 28 991,52 км² (1910) | |||
Насельніцтва | 2 099 831 чал. (1910) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Позен.