Пост-панк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пост-па́нк (англ.: post-punk)[1] — жанр рок-музыкі, які з’явіўся ў канцы 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі як працяг панк-рока. Жанр пост-панк — гэта ў нейкай ступені больш ускладненая і эксперыментальная форма панка[2].
Пост-панк | |
---|---|
Кірунак: | Панк-рок |
Вытокі: | Панк-рок, авангардная музыка, электронная музыка, краўт-рок, дыска, Арт-рок, глэм-рок, даб |
Месца і час узнікнення: | Канец 1970-х, Вялікабрытанія |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Готык-рок, дэнс-панк |
Роднасныя: | Пост-хардкор, пост-панк рэвайвл |
У адрозненне ад рэзкага сухога гучання панк-рока, пост-панк адрозніваўся вялікай разнастайнасцю музычнага самавыяўлення з прычыны шырокага дыяпазону ўплыву на жанр такога напрамку, як краўт-рок, у першую чаргу такіх гуртоў, як Neu![ru] і Can[ru], такога жанра, як дыска, эксперыментальных альбомаў Дэвіда Боўі так званага «берлінскага перыяду», электронныя поспехі Kraftwerk[ru] і г.д. Чэрпаючы натхненне з элементаў панк-рока (такіх, як правакацыя або DIY падыход), адыходзячы ад музычных межаў панка да больш шырокай культурнай прыналежнасці, постпанкавая музыка была адзначана разнастайным, эксперыментатарскім пачуццём і «канцэптуальным нападам» на рок-традыцыі.
Пост-панк быў успрыняты як спроба супрацьстаяць культурна-масавай стандартызацыі, гэты кірунак музыкі быў адзначана аднаўленнем цікавасці да музычных эксперыментаў, у прыватнасці, да новай тэхналогіі запісу і сувяззю з не-рок стылямі, такімі як электронная музыка і розныя формы танцавальнай музыкі. У напрамку таксама часта відаць скрыжаванне музыкі з мастацтвам і палітыкай, а мастакі шчодра чэрпалі натхненне з такіх крыніц, як крытычная тэорыя, кіно, перформанс[be-tarask] і мадэрнісцкая літаратура. Музыка стылю пост-панк была цесна звязана з развіццём такіх жанраў, як готык-рок, ноу-вэйв і індастрыял. Да сярэдзіны 1980-х гадоў вялікая частка руху рассеялася, забяспечыўшы штуршок для развіцця пазнейшай альтэрнатыўнай музыкі і інды-музыкі. Найбольшы перыяд росту пост-панка прыйшоўся на канец 1970-х, пачатак 1980-х гадоў.
Першыя пост-панк гурты: Siouxsie and the Banshees, Wire, Public Image Ltd, Devo, Joy Division, Talking Heads, the Pop Group, Gang of Four, Throbbing Gristle и Contortions.