Пуцявая гаспадарка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пуцявая гаспадарка — адна з асноўных галін чыгуначнага транспарту, у якую ўваходзяць чыгуначны пуць з усімі збудаваннямі; аб'екты вытворчага, службова-тэхнічнай і культурна-бытавога прызначэння; лінейна-дарожныя, прамысловыя прадпрыемствы, якія забяспечваюць бягучае ўтрыманне і рамонт пуці; пуце- і мостаабследавальніцкія, геафізічныя і нарматыўна-інструктарскія станцыі; сродкі механізацыі рамонтна-дарожных і іншых работ. На долю пуцявой гаспадаркі прыпадае больш за 50 адсоткаў кошту асноўных фондаў чыгунак, пятая частка эксплуатацыйных выдаткаў. У пуцявой гаспадарцы занятая шостая частка работнікаў чыгуначнага транспарту.