Рамандыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамандыя, або Французская Швейцарыя (фр.: Suisse romande, ням.: Romandie) — франкамоўная частка Швейцарыі (этымалагічна параўнаеце з Нармандыяй у Францыі), размешчаная на захадзе краіны. Тэрытарыяльна пакрывае швейцарскія кантоны Жэнева, Во, Неўшатэль і Юра; а таксама франкамоўныя часткі кантонаў Берн, Вале і Фрыбур. У Рамандыі пражывае ўсяго каля паўтара мільёнаў чалавек ці 20 % насельніцтва Швейцарыі.