Раніца (газета, 1921)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Раніца» (1921) — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 22 снежня 1921 да 16 лютага 1922 года ў Вільні на беларускай мове штодзённа. Рэдактар-выдавец Вячаслаў Адамовіч.
«Раніца» | |
---|---|
Тып | газета |
Выдавец | Вячаслаў Антонавіч Адамовіч |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Вячаслаў Антонавіч Адамовіч |
Заснавана | 22 снежня 1921 |
Спыненне публікацый | 16 лютага 1922 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Надрукавала стэнаграму Беларускага з’езда, скліканага ў снежні 1921 года ў Вільні прыхільнікамі Польшчы. Насуперак рашэнню Беларускага нацыянальнага камітэта пра байкот беларусамі выбараў у Віленскі сейм агітавала насельніцтва за ўдзел у выбарах і выставіла спіс сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Пасля выбараў інфармавала пра дыскусіі ў сейме пра будучы лёс Віленшчыны. Шмат увагі аддавала пытанням рээвакуацыі бежанцаў з Савецкай Расіі, якія пакінулі Заходнюю Беларусь у час 1-й сусветнай вайны. Публікавала дыскусійныя матэрыялы («Аб рэлігійнай уніі на Беларусі» М. Каляды, «Беларуская інтэлігенцыя і будаўніцтва Беларусі» пад крыптанімам «С-с» і інш.), агляды міжнароднага становішча, выказванні і інтэрв’ю членаў польскага ўрада, весткі з Савецкай Беларусі. Змясціла творы Я. Піліпава, В. Адамовіча (пад псеўданімам Дзяргач), А. Шуляка і інш. Закрыта пасля афіцыйнага далучэння Віленшчыны да Польшчы. Выйшлі 32 нумары.