Расійская фашысцкая партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усерасійская фашысцкая партыя (УФП) (да 1934 года — Руская фашысцкая партыя, з 1937 года — Расійскі фашысцкі саюз) — палітычная партыя, якая існавала ў 1931—1943 гадах у Кітайскай рэспубліцы і Маньчжоу-го, найбуйнейшая арганізацыя ў асяроддзі рускай эміграцыі, утвораная на Далёкім Усходзе. Утварылася на базе шэрага прафашысцкіх моладзевых арганізацый у асяроддзі рускай эміграцыі ў 1931 годзе ў Харбіне на Далёкім Усходзе, у Маньчжурыі, дзе жыла вялікая руская калонія. Лідар партыі — савецкі эмігрант К. У. Радзаеўскі, заснавальнік рускага фашызму, адзін з кіраўнікоў рускіх эмігрантаў у Маньчжурыі. У 1943 годзе партыя была забаронена японскімі ўладамі, у 1945 годзе Радзаеўскі вярнуўся ў СССР, дзе быў неадкладна арыштаваны, а праз год асуджаны і расстраляны.
Расійская фашысцкая партыя | |
---|---|
руск.: Российская фашистская партия | |
| |
Лідар | К. У. Радзаеўскі |
Заснавальнік | N. I. Nikiforov[d] |
Дата заснавання | 26 мая 1931 |
Дата роспуску | 1 ліпеня 1943 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | фашызм, рускі нацыяналізм, антыкамунізм |
Колькасць членаў | 20 000 |
Дэвіз | «Бог, Нация, Труд!» |
Гімн | «Поднимайтесь, братья, с нами!» |
Партыйны друк |
часопіс «Нация», газета «Наш Путь», газета «Нация» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |