Рудольф Карачыёла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рудольф Карачыёла (ням.: Rudolf Caracciola, 30 студзеня 1901, Рэмаген — 28 верасня 1959, Касель) — нямецкі аўтагоншчык. У Германіі яго называлі «Карач». Трохразовы чэмпіён Еўропы ў 1935, 1937 і 1938 гадах.
Хуткія факты Рудольф Карачыёла, Агульная інфармацыя ...
Рудольф Карачыёла | |
---|---|
ням.: Rudolf Caracciola | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Мянушкі | Der Regenmeister і Karratsch |
Спецыялізацыя | аўтаспорт |
Клуб | Мерседэс, Alfa Corse[d] і Scuderia CC[d] |
Нарадзіўся |
30 студзеня 1901(1901-01-30)[2][3][…] |
Памёр |
28 верасня 1959(1959-09-28)[2][3][…] (58 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Рудольф Карачыёла нарадзіўся ў 1901 годзе ў германскім мястэчку Рэмаген у сям’і італьянскіх эмігрантаў. Бацькі ўтрымлівалі невялікую гасцініцу, аднак Рудзі з дзяцінства вабілі аўтамабілі. Пачаў ён з матагонак, а размяняў трэці дзясятак, пачаў ганяцца на малалітражцы — у 1922 годзе ён выйграў сваю першую гонку.
У 1923 годзе ён паступіў на працу прадаўцом у дылерскі цэнтр Daimler-Benz ў Дрэздэне з месячным заробкам у сотню рэйхсмарак, аднак працягваў удзельнічаць у гонках.