Рурык
адзін з варажскіх кіраўнікоў, князь наўгародскі, протапласта роду Рурыкавічаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рурык (значэнні).
Ру́рык (памёр у 879 годзе) — летапісны заснавальнік дзяржаўнасці Русі, вараг, наўгародскі князь і родапачынальнік княжацкай, якая стала пасля царскай, дынастыі Рурыкавічаў. Згодна з нарманскай тэорыяй, Рурык з’яўляўся шведам (шведск.: Rörik (Hrörekr))[2]. Існуе і дацкая версія, згодна з якой Рурыка атаясамляюць з конунгам Рорыкам (дацк.: Hrørek) з ютландскага Хедэбю, што месціцца ў Даніі[3][4]. Паводле іншай версіі, Рурык — прадстаўнік каралеўскага роду абадрытаў, а яго імя — славянская радавая мянушка, звязаная з сокалам, які на славянскіх мовах называўся таксама «рарогам». Таксама існуюць спробы даказаць легендарнасць Рурыка.
Хуткія факты Ру́рык, Князь наўгародскі ...
Ру́рык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ст.-слав: Рю́рикъ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гастамысл[ru] | ||||||
Пераемнік | Алег Вешчы | ||||||
Спадчыннік | Ігар Рурыкавіч | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
879(0879) |
||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Жонка | Яфанда[d][1] | ||||||
Дзеці | сын: Ігар | ||||||
Веравызнанне | язычнік | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць