Рыгор Станькавіч Осцік
(пам. 1519) маршалак дворны літоўскі, ваявода троцкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Станькавіч Осцік (Осцікавіч, Остык) (не пазней за 1478[3] — студзень 1519[4]) — намеснік анікштанскі і маршалак гаспадарскі (1492)[3], маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509–1519), ваявода троцкі (1510—1519).
Рыгор Станькавіч Осцік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Альбрэхт Гаштольд | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Міхаіл Глінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Глінскі | ||||||
Пераемнік | Юрый Іванавіч Ільініч | ||||||
Нараджэнне |
не пазней за 1478 |
||||||
Смерць |
студзень 1519 ці 1518[1] |
||||||
Род | Осцікі | ||||||
Бацька | Станіслаў Осцікавіч[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра са Свірскіх[d] і Альжбета з Глябовічаў[d][2] | ||||||
Дзеці | Станіслаў Рыгоравіч Осцік, Юрый Рыгоравіч Осцік і Рыгор Рыгоравіч Осцік |
З роду Осцікаў, сын Станка Осцікавіча.
Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах (1492—1494, 1500—1503), у бітве на Ведрашы (1500) трапіў у маскоўскі палон. Пасля ўцёкаў з палону кн. К. Астрожскага вераснем 1507 года, іншых палонных закавалі ў кайданы, а некаторых вял.кн. маскоўскі хацеў пакараць смерцю, у тым ліку Рыгора Осціка. Вызвалены з палону ў красавіку 1509 года[4].
Зноў атрымаў урад дворнага маршалка, а пасля заняцця ўрада віленскага ваяводы Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам, летам 1510 года стаў ваяводам троцкім[4].
Ажаніўся ў канцы XV ст. з Аляксандрай, дачкой кн. Петкі Раманавіча Свірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтка Мядзель-Кабыльнік. Меў трох сыноў — Рыгора, Станіслава і Юрыя.