Рыта Хейварт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыта Хейварт (англ.: Rita Hayworth, імя пры нараджэнні — Маргарыта Кáрмен Кансіна (англ.: Margarita Carmen Cansino), 17 кастрычніка 1918 — 14 мая 1987) — амерыканская кінаактрыса і танцорка, адна з найбольш знакамітых зорак Галівуда 1940-х гадоў.
Рыта Хейварт | |
---|---|
англ.: Rita Hayworth | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1918(1918-10-17)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1987(1987-05-14)[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Eduardo Cansino, Sr.[d] |
Маці | Volga Hayworth[d] |
Муж | Орсан Уэлс[5], Prince Aly Khan[d][5], Dick Haymes[d], James Hill[d] і Edward C. Judson[d][6] |
Дзеці | Yasmin Aga Khan[d] і Rebecca Welles[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаактрыса, танцоўшчыца, тэатральная актрыса, тэлеактрыса, мадэль, акцёрка |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000028 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая значная роля — у фільме Говарда Хоўкса «Толькі ў анёлаў ёсць крылы» (1939), дзе яна выступала побач з такімі зоркамі, як Кэры Грант і Джын Артур. Якія рушылі пазней «Клубнічная бландынка» (1941) рэжысёра Рауля Уолша, «Кроў і пясок» (1941) Рубена Мамуляна, «Дзяўчына з вокладкі» Чарльза Відара (1944) робяць Рыту Хейварт вядомай і папулярнай. У музычных камедыях «Ніколі не стаць багацей» (1941) і «Ты ніколі не была больш шыкоўнай», дзе Хейварт здымалася ў пары са знакамітым Фрэдам Астэрам. Вяршыняй кар’еры Хейварт стала любоўная меладрама «Гільдыя» Чарльза Відара (1946). Хейварт здымалася таксама ў фільмах Джорджа К’юкара, Орсана Уэлса, Джозефа Манкевіча, Жоржа Латнера і іншых вядомых рэжысёраў.