Рыца
возера ў Грузіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́ца, Вялікая Рыца (абх.: Риҵа, груз. რიწა) — возера ледавікова-тэктанічнага паходжання ў Гудауцкім раёне Абхазіі ў даліне ракі Лашыпсэ, на ўсход ад Гаграўскага хрыбта.
Хуткія факты Рыца, Морфаметрыя ...
Рыца | |
---|---|
абх.: Риҵа, груз. რიწა | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 950 м |
Даўжыня | 2,5 км |
Шырыня | 1,1 км |
Плошча | 1,49 км² |
Найбольшая глыбіня | 116 м |
Сярэдняя глыбіня | 63 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 8—10 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 154 км² |
Упадаюць | Лашыпсэ і яшчэ 5 рэк |
Выцякаюць | Юпшара |
Размяшчэнне | |
Краіна | Абхазія |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча паверхні 1,49 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня возера 110 м, сярэдняя 63 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку абвалу гары Пшэгішхва падчас землетрасення. Берагі возера высокія. Па берагах букавыя і хваёва-піхтавыя лясы.
У возера ўпадаюць 6 рэк (у т.л. рака Лашыпсэ) і выцякае рака Юпшара.